Зняволеных студэнтаў пазбаўляюць перапіскі

Паводле Задзіночання беларускіх студэнтаў, адзінаццаць студэнтаў і адна выкладчыца, ужо асуджаныя па «справе студэнтаў», не атрымліваюць ніякіх лістоў і паштовак, акрамя тых, што дасылаюць блізкія сваякі. Задзіночанне таксама паведамляе, што ўсе лісты з выявамі сэрцаў знішчаюцца цэнзурай.

На сёння 53 студэнты прызнаны у якасці палітвязняў у Беларусі, сярод іх сябра Каардынацыйнай рады Алана Гебрэмарыам, валанцёркі «Вясны» Ксенія Сырамалот і Марфа Рабкова, а таксама грамадзянка Расіі Сафія Сапега, якая была арыштаваная пасля вымушанай пасадкі рэйса Ryanair. 20-гадовы студэнт-хімік і шматразовы лаўрэат стыпендый Арцём Баярскі атрымаў самы жорсткі прысуд: яго асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за тое, што нібыта ён быў адміністратарам пратэстнага чата.

Back to top button