Абвешчаны прысуд па «справе студэнтаў»

У Мінску абвясцілі прысуд абвінавачаным па «справе студэнтаў». Усяго ў справе 12 абвінавачаных, большасці з іх ад 19 да 24 гадоў. Больш за сем месяцаў яны знаходзяцца ў СІЗА.

Усім абвінавачваным ставіцца ў віну арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Па версіі следства, яны распрацавалі план па прыцягненні ў пратэстную актыўнасць студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ.

У выніку 11 чалавек, якія не прызналі сваю віну, атрымалі па 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Глеб Фіцнер, адзіны хто прызнаў сваю віну, атрымаў 2 гады пазбаўлення волі. Менавіта такія тэрміны для фігурантаў справы запытвала абвінавачванне.

Back to top button