Ніна Багінская: легендарная беларуская актывістка

Легендарная Ніна Багінская не лічыць сябе гераіняй ці зоркай, нягледзячы на тое, што практычна кожны яе выхад на вуліцу ў Беларусі становіцца медыйнай падзеяй. Яе не спыняюць ні штрафы ў дзясяткі тысяч долараў, ні арыштаваная маёмасць, ні ўразанне пенсіі. Нават продаж любімай дачы актывісткі на незаконным аўкцыёне не прымусіў яе ўсумніцца ў сваіх ідэалах і перастаць выходзіць на мінскія вуліцы з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. Якое выхаванне атрымала гэтая моцная жанчына? Як знаходзіць сілы на актыўны супраціў беззаконню ў паважным узросце? Хто зробіць Беларусь свабоднай? Пра гэта і многае іншае Ніна расказала ў дакументальным праекце Маланка.Doc.

Дакументальны фільм Маланка.Doc
*Субтытры на англійскай мове

Back to top button