Удава заснавальніка партала TUT.BY, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, праз адваката распавяла, што цяпер з ёй адбываецца

«Шмат чытаю, лашчу сабаку, слухаю музыку і малюю», – распавяла Юлія Чарняўская.

«Я ніколі не думала, што Кафка – рэальнасць. Я разумею, што мне глыбока пашанцавала ў параўнанні з тымі, у каго арышты далёка не хатнія і ў сумленнасці каго я не сумняваюся. Я за іх малюся, – гэта тое, што я магу рабіць».

Пасля знішчэння партала TUT.BY 18 траўня і арышту ўсіх яго кіраўнікоў, рэсурс быў вымушаны перамясціцца ў сацсеткі і Тэлеграм. На дадзены момант тэлеграм-канал @tutby_official выйшаў на другое месца па колькасці падпісчыкаў сярод беларускіх тэлеграм-каналаў.

Back to top button