Дапамога Украіне

Ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну прывяло да найцяжэйшага гуманітарнага крызісу. Праз тое, што сітуацыя працягвае абвастрацца, патрэба ў дапамозе расце з кожным днём. Вашы ахвяраванні дапамагаюць эвакуяваць сем’і, арганізаваць медыцынскую і гуманітарную дапамогу, аднавіць разбураныя дамы, абараніць цывільнае насельніцтва, прапанаваць псіхалагічную дапамогу і шмат іншага. Вы таксама можаце даць прытулак і аказаць падтрымку людзям, якія ратуюцца ад вайны.

Гуманітарная дапамога

  • Праваабарончая арганізацыя Усход СОС у гэты час збірае ахвяраванні для неадкладнай дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў зоне непасрэднай небяспекі, прадастаўляючы медыкаменты, дапамогу з эвакуацыяй і часовае жыллё.
  • Швейцарска-нямецкая арганізацыя Libereco – Partnership for Human Rights збірае ахвяраванні для сваіх партнёраў Усход СОС.
  • Некамерцыйны фонд Голоси дітей дапамагае дзецям, якія пацярпелі ад вайны на ўсходзе Украіны. Цяпер яны выкарыстоўваюць ахвяраванні на падтрымку ўцекачоў.
  • Дабрачынная арганізацыя United Help Ukraine збірае сродкі для аказання медыцынскай і гуманітарнай дапамогі на перадавой.
  • Польская арганізацыя Polska Akcja Humanitarna закупляе прадукты харчавання і прадметы гігіены, неабходныя як у Польшчы, так і ва Украіне ў межах акцыі SOS Ukraine.
  • Арганізацыя Caritas International дапамагае ўцекачам на месцах, арганізуючы палявыя кухні, сховішчы і псіхалагічную падтрымку людзей, траўмаваных вайной.
  • Дзіцячая дабрачынная арганізацыя ChildFund Germany дапамагае шматдзетным сем’ям і дзіцячым дамам на месцах, аказваючы тэрміновую дапамогу.
  • UN Refugee Aid цяпер працуе ў асноўным на межах Украіны над умацаваннем грамадзянскай інфраструктуры.
  • Саюз беларусаў у Германіі Razam.de збірае сродкі на дапамогу ўцекачам і партнёрскім арганізацыям у межах ініцыятывы «Гуманітарная дапамога Украіне».

Размяшчэнне і харчаванне

  • Платформа I CAN HELP HOST дае жыхарам еўрапейскіх краін магчымасць прапанаваць прыватнае жыллё ўкраінскім уцекачам. Яна была створана камандай IT-спецыялістаў, якія ўцяклі з Беларусі.
  • З дапамогай CryptPad збіраюцца звесткі пра жыллё, што прапануюць прыватныя асобы для ўкраінскіх уцекачоў у Германіі, Нідэрландах, Польшчы і Аўстрыі.
  • Платформа Unterkunft Ukraine дазваляе прапанаваць жыллё на ўсёй тэрыторыі ЕС і размясціць запыт ад тых, хто мае патрэбу (на англійскай і нямецкай мовах).
  • Ініцыятыва INeedHelpUA – гэта новы праект валанцёрскай каманды INeedHelpBY, накіраваны на забеспячэнне ўкраінскіх сем’яў у Польшчы прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці.
  • Нідэрландская арганізацыя Stichting Vluchteling арганізуе экстраную дапамогу, у тым ліку прадукты харчавання і медыкаменты, для ўцекачоў, якія знаходзяцца ў суседніх з Украінай краінах.

Навіны і антываенныя акцыі

  • Сайт StopPutin.net збірае дадзеныя пра акцыі, якія праводзяцца па ўсім свеце супраць ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне (на англійскай мове).
  • Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва Украіны Ukrinform.net з’яўляецца сябрам Еўрапейскага альянсу інфармацыйных агенцтваў. Навіны падаюцца на ўкраінскай, рускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай, японскай і польскай мовах.
  • Англамоўнае выданне Kyiv Post узнагароджана Ганаровым медалём штата Місуры ў 2014 годзе за выдатныя заслугі ў журналістыцы.
  • Некамерцыйная арганізацыя Украінская Жаночая Варта працуе з валанцёрамі над перакладам навін Украіны на англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, літоўскую, беларускую, венгерскую, кітайскую, японскую і іншыя мовы.
Back to top button