Джулі Фішэр працягне працу, нягледзячы на нязгоду беларускіх уладаў

У адказ на ўвядзенне санкцый улады Беларусі адклікалі сваю згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША ў Мінску. Джулі Фішэр прызначана амбасадаркай у Беларусі са снежня 2020 года, аднак улады Беларусі не выдалі ёй візу для ўезду ў краіну, і таму дыпламатка працуе з Вільні.

У сваёй заяве амбасада ЗША ў Мінску паведаміла, што прызначаная амбасадарка Джулі Фішэр і супрацоўнікі амбасады ў Мінску працягнуць працу для беларускага народа. Гэта ўключае ўзаемадзеянне з простымі беларусамі і лідэрамі дэмакратычнага руху, студэнтамі, спартоўцамі, юрыстамі, прэсай і іншымі групамі, «дзе б яны ні знаходзіліся».

«Сёння рэжым Лукашэнкі адказаў пагрозамі, спробамі запалохвання і далейшым скарачэннем прасторы для дыялогу. Адказнасць за пагаршэнне стасункаў паміж ЗША і Беларуссю ляжыць на рэжыме – на яго няздольнасці дазволіць незалежным галасам прагучаць у Беларусі і яго нежаданні выконваць міжнародныя абавязацельствы», – гаворыцца ў заяве.

Back to top button