Сілавікі штурмавалі кватэру з ужываннем газу за налепку з гістарычным гербам

Паводле інфармацыі валанцёраў праваабарончага цэнтру «Вясна», 19 чэрвеня міліцыя прыйшла ў кватэру сям’і Скаргаў з-за налепкі з выявай «Пагоні» на акне. Дома знаходзіўся бацька Алег Скарга. Каб прымусіць яго адчыніць дзверы, сілавікі выкруцілі вочка ў дзверах і пусцілі ў памяшканне газ.

Пазней у РУУС была затрымана ягоная жонка Святлана, якая прыехала даведацца, што здарылася з яе мужам, а затым і дачка Яна, з якой міліцыянты звязаліся па тэлефоне. 20 чэрвеня быў затрыманы знаёмы Яны Андрэй Ярошкін, які прыйшоў на сустрэчу для перадачы тэлефона.

У выніку Андрэю Ярошкіну прысудзілі 15 сутак арышту нібыта за з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Алег Скарга атрымаў 25 сутак арышту за «масавае мерапрыемства» і непадпарадкаванне. Паводле інфармацыі валанцёраў, астатнія члены сям’і Скаргаў ўжо на волі.

Сталічная міліцыя пацвердзіла затрыманне Алега і Андрэя. Інфармацыю аб прымяненні газу міліцыя абвяргае.

Back to top button