Фільм пра беларускія пратэсты кваліфікаваўся на «Оскар»

Дакументальны фільм «Кураж» («Courage») рэжысёра Аляксея Палуяна пра пратэсты жніўня 2020 года афіцыйна кваліфікаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм». Паказ фільма «Courage» ужо адбыўся на шматлікіх міжнародных кінафорумах і ідзе ў пракаце ў шэрагу заходніх краін, у тым ліку і ЗША. Яго сусветная прэм’ера адбылася 5 сакавіка 2021 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

Back to top button