Пашырана прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі
З 2020 года ўлады сеюць у Беларусі жах. Арышты, суды, вялікія тэрміны любым супернікам дзейнага рэжыму сталі да болю звыклымі. Але і без таго жахлівая сітуацыя стала яшчэ больш жорсткай: нядаўна ў Беларусі ўвялі смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму.