Стартаваў «Марафон Свабоды»

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці праводзіць маштабную міжнародную дабрачынную акцыю – анлайн-забег «Марафон Свабоды».

У ім можа паўдзельнічаць кожны. Для гэтага з 7 па 16 жніўня трэба прабегчы сімвалічныя 2334 метры. Гэта сімвалічная лічба, бо ад жніўня 2020 года менавіта паводле артыкула 23.34 каля 35 тысяч беларусаў былі асуджаныя за ўдзел у пратэстах.

Кожны з дзесяці дзён анлайн-марафона будзе прысвечаны асобнай катэгорыі смелых беларусаў:

  • 7 жніўня прайшоў забег у падтрымку дзеячаў культуры;
  • 8 жніўня – у падтрымку лекараў;
  • 9 жніўня – за Новую Беларусь;
  • 10 жніўня – у падтрымку журналістаў;
  • 11 жніўня – у падтрымку студэнтаў;
  • 12 жніўня – у падтрымку жанчын;
  • 13 жніўня – у падтрымку працоўных;
  • 14 жніўня – у падтрымку спартоўцаў;
  • 15 жніўня – у падтрымку палітвязняў;
  • 16 жніўня – у падтрымку Фонда спартыўнай салідарнасці.

«Мы разам і мы не здаемся! Салідарнасць – наша моц!» – адзначаюць арганізатары.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў «Марафоне Свабоды» можна тут.

Back to top button