Прадстаўнікі пракуратуры ЛНР выехалі, каб дапытаць Рамана Пратасевіча

Пра гэта паведамляе выданне «Данбас Сёння» са спасылкай на валанцёра.

Раней следчых з самаабвешчанай ЛНР на выпадак, калі ў іх «будуць пытанні» да Пратасевіча, запрасіў Лукашэнка. У выпадку экстрадыцыі Раману Пратасевічу за «злачынствы супраць чалавечнасьці» пагражае расстрэл.

Згодна з беларускім заканадаўствам, «грамадзянін Рэспублікі Беларусь не можа быць выдадзены замежнай дзяржаве, калi iншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь».

Беларусь, як і ўся міжнародная супольнасць, не лічыць групоўкі «ЛНР» і «ДНР» незалежнымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, таму застаецца незразумелым, на падставе якіх прававых нормаў прадстаўнікі незаконнага ўзброенага фармаваньня будуць праводзіць следчыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі.

Сам Пратасевіч яшчэ ў верасні 2020-га ў інтэрв’ю распавядаў, што знаходзіўся ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны і на працягу года займаўся там аператарскай здымкай як журналіст-фрылансер.

Back to top button