Журналіст і спартовец Івулін стаў падазраваным па крымінальнай справе

Журналіст Tribuna.com і нападаючы футбольнага клуба „Крумкачы“ Аляксандр Івулін стаў падазраваным па крымінальным артыкуле. Ён будзе пераведзены ў СІЗА. Пра тое, у здзяйсненні якога злачынства ён падазраецца, інфармацыі пакуль няма.

Нагадаем, Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня ў сваёй кватэры і на наступны дзень асуджаны на 30 сутак нібыта за бел-чырвона-белы сцяг на акне (сваю віну на судзе ён не прызнаў і заявіў, што пры вобшуку сцяга не было).

Back to top button