Прэзідэнт парламента Баварыі вітае Святлану Ціханоўскую

Як паведамляе прэс-служба парламента зямлі Баварыя, 7 снежня 2021 года прэзідэнт Ландтага Ільзэ Айгнер прыняла лідэра беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую ў Максіміліянеуме. У ходзе дыскусіі абмяркоўвалася палітычная сітуацыя ў Беларусі, важнасць трансгранічнага супрацоўніцтва ў час крызісу і сітуацыя на беларускай граніцы з ЕС. У другой палове дня, у пачатку пленарнага паседжання, прэзідэнт парламента Айгнер завітала лідэра апазіцыі Ціханоўскую на ганаровую трыбуну залы пленарных паседжанняў.

У сваім выступе Ільзе Айгнер сказала: «Я адчуваю найвялікшую павагу перад мужнасцю і грамадзянскай пазіцыяй Святланы Ціханоўскай. Яна рызыкуе сваёй асабістай свабодай і жыццём дзеля народа сваёй Радзімы, Беларусі, у барацьбе супраць несвабоды, прыгнёту і бесчалавечнасці, у барацьбе за дэмакратыю, свабоду і справядлівасць. Яна працягвае барацьбу, за якую яе мужа, Сяргея Ціханоўскага, трымаюць у турме. Яму пагражаюць гады турэмнага зняволення як палітычнаму вязню. <…> Кожны, хто выступае супраць уладаў, хто выходзіць на дэманстрацыі, хто выказвае меркаванне, можа падвергнуцца самым суровым рэпрэсіям. <…> Народ Беларусі ўскладае на нас свае надзеі. Чырвоная рыса ўжо даўно пяройдзена. Мы патрабуем безумоўнай павагі да чалавечай годнасці і правоў чалавека, вызвалення палітычных зняволеных, такіх як Сяргей Ціханоўскі, і прыняцця апазіцыі. Толькі калі мы, еўрапейцы, зробім ЕЗ супольнасцю каштоўнасцяў, удыхнем у яго жыццё і згуртуемся ў імя нашых ідэалаў, мы зможам стаць гарантам свабоды, дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека».

Back to top button