Пасля 15 содняў арышту не выйшаў на волю былы памочнік пракурора Яўген Бабак

У жніўні 2020 года Яўген Бабак звольніўся з пасады памочніка пракурора Першамайскага раёна Мінска з прычыны бяздзейнасці пракуратуры ў адказ на ягоную дакладную запіску аб правядзенні праверкі па факце збіцця байкераў ва Уруччы. Яўгена затрымалі ва ўласнай кватэры 10 чэрвеня і асудзілі на 15 содняў за «незаконнае пікетаванне» праз бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. Пры затрыманні ўваходныя дзверы былі ўзламаныя, а кватэра перавернутая дагары нагамі: адрывалі нават ліштвы.

Хлопцы, якія нейкі час былі ў адной цэлі з Яўгенам, распавялі, што новы пратакол на 15 содняў на яго склалі за інфармацыю, якую знайшлі ў яго тэлефоне. Паводле іх словаў, гэта быў рэпост, каментар, або захаванае фота.

Back to top button