Новыя абвінавачанні высунутыя супраць кіраўнікоў БелаПАН

Палітвязням Ірыне Леўшынай, дырэктарца БелаПАН, і Дзмітрыю Наважылаву, былому кіраўніку медыякампаніі, прад’явілі новае абвінавачанне – у стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання». Ім пагражае да 7 гадоў турмы. Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў знаходзяцца ў СІЗА з 18 жніўня 2021 года. Спачатку яны былі затрыманыя «за арганізацыю масавых беспарадкаў», пазней у Следчым камітэце заявілі, што іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Агенцтва БелаПАН, найстарэйшае незалежнае беларускае інфармацыйнае агенцтва, было створана ў 1991 годзе журналістам Алесем Ліпаем. 1 лістапада 2021 года рашэннем КДБ агенцтва БелаПАН было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем», нягледзячы на дзяржаўную акрэдытацыю. Лагатып БелаПАН з выявай вершніка з мячом таксама прызнаны экстрэмісцкім.

Back to top button