Групу дудароў затрымалі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

Пад Мінскам за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах міліцыя затрымала 16 чалавек. Адбылося гэта падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі фэнтэзі-фолк гурта Irdorath.

У жніўні мінулага года «група дудароў неаднаразова ўзначальвала калону пратэстоўцаў», чым «уцягвала ў несанкцыянаванае масавае шэсце грамадзянаў», лічаць у МУС. «Перформанс каардынатараў ўзмацняў пратэстны настрой удзельнікаў і штурхаў іх да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да міліцыянтаў», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

Шасцярых затрыманых падазраюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх. На астатніх склалі пратаколы за непадпарадкаванне міліцыі.

Back to top button