«Гаманцы» рэжыму спрабуюць сысці ад санкцый ЕС

Стала вядома, што даўні сябар Лукашэнкі расійскі бізнэсмен Міхаіл Гуцэрыеў, які трапіў пад санкцыі ЕС, перадаў свайму малодшаму брату Саіт-Саламу Гуцэрыеву кантроль над брытанскай GCM Global Energy.

GCM з’яўляецца адным з акцыянераў створанага Міхаілам Гуцэрыевым «Слаўкалія», які будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат пад Любанню, дзе плануецца вырабляць да 2 млн тон калійных угнаенняў на год. Менавіта з брытанскай юрасобай заключаны інвестыцыйны дагавор беларускіх нелегітымных уладаў па рэалізацыі дадзенага калійнага праекта.

Міхаіл Гуцэрыеў – вядомы расійскі бізнэсмен, які мае бізнэс-інтарэсы ў Беларусі ў сектарах энергетыкі, калійных угнаенняў і іншых. Ён даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі і дзякуючы гэтаму назапасіў значнае багацце і мае ўплыў у палітычнай эліце Беларусі.

Back to top button