У Брусэлі адкрываецца місія дэмакратычнай Беларусі

Святлана Ціханоўская адкрывае ў Брусэлі Місію дэмакратычнай Беларусі, якую ўзначаліць Уладзімір Астапенка

13 кастрычніка Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя дакументы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія дэмакратычнай Беларусі. Будынак быў перададзены ў карыстанне дэмакратычных сіл цалкам бясплатна. Кіраваць офісам будзе Уладзімір Астапенка, які таксама з’яўляецца намеснікам прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і адным з кіраўнікоў Народнага Антыкрызіснага Упраўлення.

У дзень адкрыцця была арганізаваная сустрэча з беларускай дыяспарай. Місія дэмакратычнай Беларусі будзе прадастаўляць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі. Магчымы юрыдычны і дыпламатычны статус Місіі пакуль знаходзіцца ў абмеркаванні. Адкрыццё памяшкання павінна адбыцца ў наступныя два месяцы.

Back to top button