Святлана Ціханоўская сустрэлася ў еўрапейскімі партнёрамі на канферэнцыі ў Мюнхене

Лідэрка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская 16-18 лютага ўзяла ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе абмеркавала з еўрапейскімі партнёрамі стратэгіі бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне і ключавую ролю ў іх Беларусі, а таксама адстойвала інтарэсы беларускага народа.

Святлана Ціханоўская заявіла, што дэмакратычныя змены ў Беларусі зробяць важны ўнёсак у стабілізацыю абстаноўкі ў рэгіёне і дапамогуць спыніць крывавую агрэсію Пуціна. Для гэтага Беларусь павінна выйсці з Саюзнай дзяржавы з Расіяй, з Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і ваеннага саюза з Расіяй. Беларусь павінна нармалізаваць адносіны з суседзямі і пачаць рэгіянальнае супрацоўніцтва з Украінай, Польшчай, краінамі Балтыі, а таксама імкнуцца да супрацоўніцтва з краінамі ЕС і еўрапейскімі інстытутамі. Беларусь прыме новую канстытуцыю, якая не дазволіць злоўжываць уладай. У якасці падтрымкі для дасягнення гэтых мэт Святлана Ціханоўская заклікала еўрапейскія краіны стварыць міжнародную кааліцыю за дэмакратычную і незалежную Беларусь.

У Мюнхене Святлана Ціханоўская сустрэлася з многімі высокапастаўленымі асобамі, сярод якіх былі кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляйен, канцлер Германіі Олаф Шольц, экс-спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пеласі, еўракамісарка па ўнутраных справах Ільва Юхансан, прэзідэнт Чэхіі Петр Павел, мільярдэр Джордж Сорас.

У Мюнхене Святлана Ціханоўская таксама абмеркавала магчымасць выдачы беларусам пашпартоў дэмакратычнай Беларусі, спрашчэнне візавых працэдур і выдачы міграцыйных дакументаў.

Back to top button