Палітвязні Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега пад хатнім арыштам

Палітвязняў Соф’ю Сапегу і Рамана Пратасевіча, затрыманых у Мінску пасля экстранай пасадкі рэйса Ryanair, перавялі пад хатні арышт. Яны жывуць у розных арэндаваных кватэрах, абвінавачванні з іх не знятыя. Сапега мае магчымасць сустракацца з бацькамі.

У Следчым камітэце Беларусі адзначылі, што «абвінавачаныя даюць паслядоўныя прызнальныя паказанні і, у адпаведнасці з заканадаўствам, яны былі звярнуліся з хадайніцтвам пра заключэнне дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам».

Пры гэтым Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International лічыць перавод Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі пад хатні арышт «цынічным выкрутам» беларускіх уладаў, якія спрабуюць дамагчыся адмены санкцый.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» падкрэсліваюць, што людзі, якія знаходзяцца пад хатнім арыштам, па-ранейшаму лічацца палітвязнямі. Дарэчы, колькасць палітвязняў павялічылася да 515 чалавек.

Back to top button