На літоўска-беларускай мяжы паўстаў канфлікт паміж кіроўцамі і дэманстрантамі

Пратэстная акцыя беларускай дыяспары каля пункта пропуску «Мядзінінкай» была ўзгоднена з літоўскімі ўладамі. Беларускім дэманстрантам дазволілі на дзве гадзіны, з 13:00 да 15:00, заблакаваць выезд з назапашвальніка, які знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад пункта пропуску.

Аднак, калі дэманстранты выйшлі на дарогу, узнік канфлікт з дальнабойнікамі, якія спрабавалі прарвацца праз блакаду. Адзін з кіроўцаў кінуўся вырашаць пытанне кулакамі і выцяў адну з дэманстрантак. Літоўская паліцыя хутка адрэагавала – мужчыну затрымалі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Back to top button