Год калоніі за публікацыю песні “Лукашенко, уходи” ў сацсетках

У судзе горада Гомеля 23 жніўня агучылі прысуд Сяргею Балахонаву, якога абвінавацілі ў “абразе прэзідэнта” (арт. 368 КК РБ) за публікацыю ў сацсетцы песні “Лукашенко, уходи”. Балахонава асудзілі на адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падсудны прызнаў віну і пакаяўся, але дадаў, што захаваў сабе песню не з прычыны палітычнай варожасці – ён не ўнікаў у сэнс і “зразумеў, што песня мела абразлівы характар” толькі тады, калі яго затрымалі.

“Сведка”-міліцыянт на судзе патлумачыў, што песню на старонцы Балахонава выявілі “ў працэсе маніторынгу”, а потым праводзілі “аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы”, падчас якіх выявілі, што мужчына “негатыўна ставіцца да міліцыі і ўлады”. Аднак міліцыянт адмовіўся гаварыць, якім чынам гэта выяўлялася.

Back to top button