Суды працягваюць рэпрэсіі

Яшчэ 12 чалавек асуджаныя па «карагоднай справе». Яны атрымалі ад 1,5 да 2 гадоў «хіміі». Трое з іх ўтрымліваліся да працэсу ў СІЗА і былі адпушчаныя ў залі суда. Гэта ўжо чацвёрты працэс па «карагоднай справе», у якой амаль 60 абвінавачаных.

За абразу Лукашэнкі суд асудзіў мінчука на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі.

У Брэсце пачаўся працэс па справе Паліны Шарэнды-Панасюк. Актывістку называюць «брэсцкай Жаннай д’Арк». Яе вінавацяць у абразе Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і ў пагрозе прымяніць гвалт. Дзяржабвінавачанне запатрабавала для Паліны Шарэнды-Панасюк 2 гады калоніі.

Back to top button