Былы вязень калоніі, у якой загінуў палітвязень Вітольд Ашурак, распавёў пра жах, які там адбываецца

Былы вязень шклоўскай папраўчай калоніі №17, у якой загінуў палітвязень Вітольд Ашурак, распавёў пра жах, які там адбываецца.

У апошні час біццё вязняў стала звычайнай з’явай. Збіваюць у асноўным тых, хто трапляе за парушэнні ў ШІЗА або пераводзіцца на турэмны рэжым.

Зняволеным, якія прыбываюць у калонію з турмы, проста на кантрольным пункце апранаюць на галаву чорны мяшок і ў кайданках вядуць іх на другі паверх, дзе іх збіваюць афіцэры.

Усіх палітычных вязняў бяруць на прафілактычны ўлік і ставяцца да іх больш жорстка, чым да астатніх. У прыватнасці, некаторых па прыбыцці ў калонію прымушаюць спяваць гімн, а за адмову гэта зрабіць – збіваюць.

Правы ў асуджаных ёсць толькі фармальна, а на практыцы іх няма. Пры жаданні адміністрацыя калоніі можа пазбавіць асуджанага ўсяго: перапіскі, права на абскарджванне, спатканняў са сваякамі, сустрэч з адвакатам і гэтак далей, і ні пракуратура, ні суд не ўстануць на бок асуджанага.

Back to top button