Офіс Святланы Ціханоўскай плануе адукацыйны праект

Офіс Святланы Ціханоўскай пачаў падрыхтоўку міжнароднага адукацыйнага праекта для дзяцей. Сутнасць праекта ў тым, каб стварыць і падтрымаць разнастайныя адукацыйныя ініцыятывы, разлічаныя найперш на беларускіх дзяцей, якія былі вымушаныя разам з бацькамі з’ехаць з Беларусі. Таццяна Шчытцова, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, у размове з «Белсатам» адзначыла, што першапачаткова праект плануецца на адзін год і будзе мець анлайнавую і афлайнавую часткі. Стваральнікі праекта вывучаюць, у якіх краінах дыяспара мае патрэбу ў адукацыйных ініцыятывах па вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, гісторыі Беларусі і іншых прадметаў з беларускім кампанентам.

Далучыцца да праекта змогуць як новыя ініцыятывы, так і тыя, што ўжо існуюць. Яны змогуць атрымаць дадатковую дапамогу, пашырыць сваю аўдыторыю і палепшыць уласную праграму. Таццяна Шчытцова падкрэсліла, што навучанне ў межах гэтага праекта будзе бясплатным.

Back to top button