Экс-супрацоўнікаў дзяржтэлеканала АНТ выклікаюць на допыты ў Следчы камітэт

Адразу некалькі былых супрацоўнікаў тэлеканала АНТ, якія страйкавалі падчас жнівеньскіх пратэстаў, атрымалі тэлефанаванні ад следчых з выклікам на допыты ў якасці сведак па неназванай крымінальнай справе. Некаторыя атрымалі таксама позвы ў Следчы камітэт поштай.

Пасля звальнення страйкоўцаў кіраўнік тэлеканала Марат Маркаў сказаў ім, што «не забудзе такога ўчынку». Пазней тыя, хто звольніўся, не маглі ўладкавацца на працу, прычым не толькі ў СМІ, але і ў іншых сферах.

Back to top button