103 095 дзён знаходзяцца за кратамі беларускія палітвязні

534 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі, агулам знаходзяцца ў зняволенні 103 095 дзён, або 282,5 гады. Адначасова тых, хто апынуўся за кратамі па палітычных матывах, у некалькі разоў больш. Праваабарончы цэнтр «Вясна» па стане на 1 чэрвеня 2021 года назбіраў больш за 1200 імёнаў і прозвішчаў людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з мірнымі пратэстамі. Але і гэта далёка не поўны спіс.

Каб падтрымаць палітвязняў, вы можаце зарэгістравацца на сайце politzek.me.

Back to top button