Ціханоўская распавяла, чым ёй пагражалі перад высылкай у Літву

У інтэрв’ю амерыканскаму выданню BuzzFeed Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, чым ёй пагражалі ў кабінеце кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай напярэдадні яе вымушанага ад’езду з Беларусі 10 жніўня 2020 году. Да гэтага часу Святлана Ціханоўская адмаўлялася раскрываць падрабязнасці вымушанай эміграцыі.

Паводле яе словаў, ёй заявілі, што яна на 15 гадоў трапіць у турму, як і яе муж Сяргей. Акрамя таго, ёй прыгразілі забраць дзяцей і распавялі «ў жудасных падрабязнасцях пра тое, як з жанчынамі абыходзяцца ў турме».

10 жніўня 2020 году Святлана Ціханоўская разам з адвакатам Максімам Знакам аднесла ў ЦВК скаргу на афіцыйныя вынікі выбараў. У выніку яна не змагла выйсці з кабінета Лідзіі Ярмошынай, дзе з ёй некалькі гадзін гутарылі высокапастаўленыя сілавікі.

Максім Знак быў арыштаваны 9 верасня 2020, а 4 жнiўня пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Максіма Знака і Марыі Калеснікавай.

Back to top button