Бел-чырвона-белыя сцягі ў памяць пра загінулых ваяроў у Кіеве
![](https://www.voiceofbelarus.org/wp-content/uploads/2022/07/photo_2022-07-09_10-27-22-e1657369245847.jpg)
Як паведамляе праект «Рэфармацыя», спасылабчыся на Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», на Кіеўскім Майдане Незалежнасці з’явіліся нацыянальныя беларускія сцягі з імёнамі загінулых на вайне беларусаў.
Раней стала вядома пра смерць у баі камандзіра батальёна «Волат» Івана Марчука з пазыўным «Брэст» і палон Яна Дзюрбейкі і Сяргея Дзегцева. 8 ліпеня ў палку Каліноўскага заявілі пра верагодную смерць трох ваяроў — Васіля Парфянкова з пазыўным «Сябро», Вадзіма Шатрова з пазыўным «Папік», а таксама Васіля Грудовіка з пазыўным «Атам».
Таксама раней паведамлялася пра смерць белаурскіх ваяроў Паўла «Волата», Аляксея Скоблі з пазыўным «Тур» і Змітра Апанасовіча з пазыўным «Тэрор».