Ціханоўская прызвала Meta, Google, TikTok прасоўваць беларускі кантэнт і выдаляць прапаганду

Як паведамляе “Новы Час”, падчас візіту ў Капенгаген каманда Святланы Ціханоўскай сустрэлася з прадстаўнікамі тэхналагічных гігантаў Meta, Google і TikTok. Паводле дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, яны абмяркоўвалі з прадстаўнікамі Google праблемы з беларускай мовай — напрыклад, на YouTube практычна забароненая беларуская мова, то бок беларускамоўны ролік нельга ставіць на манетызацыю ад рэкламы. Google паабяцаў нарэшце пачаць працу над гэтым.

Таксама ішла гаворка пра асобны сегмент для Беларусі ў межах прадуктаў Google, бо раней Беларусь была прывязаная да Расіі. Каманда Ціханоўскай мяркуе, што трэба стварыць асобны офіс па Беларусі. Каманда Ціханоўскай таксама гаварыла пра прасоўванне беларускага незалежнага кантэнту, пра семінары па алгарытмах прасоўвання ў Фэйсбуку і Інстаграме, рэкламнае крэдытаванне для незалежных рэсурсаў.

З прадстаўнікамі Фэйсбука і Google абмяркоўвалі таксама блакаванне прапагандысцкіх ролікаў. Кампаніі адказалі, што большасць ролікаў і акаўнтаў ужо заблакавалі, але гэта праца будзе працягнтая. З прадстаўніком TikTok Офіс Ціханоўскай будзе абмяркоўваць, як прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім блогерам і медыя.

Back to top button