Святлана Ціханоўская сустрэлася з Кандалізай Райс

Святлана Ціханоўская сустрэлася з 66-й дзяржаўнай сакратаркай ЗША Кандалізай Райс.

Ціханоўская і Райс абмеркавалі, як можна ўзмацніць ціск на рэжым і пры гэтым падтрымліваць беларусаў унутры краіны. Таксама абмяркоўвалі, як выбудоўваць адносіны з новымі партнёрамі, уключана з Аўстраліяй, Японіяй і Індыяй.

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Падчас сустрэчы зь беларускай дыяспарай у Сан-Францыска Святлана Ціханоўская сказала: «Адно з галоўных дзеянняў, якія вы можаце рабіць – гэта рэгулярная дапамога тым, хто цяпер на перадавой. Роля дыяспары велізарная, таму што вы аказваеце вялікую фінансавую падтрымку тым, хто змагаецца з рэжымам ці пацярпеў ад яго. Цяпер існуе шмат ініцыятываў, якія дазваляюць дапамагаць – і фонды салідарнасці «Краіна для жыцця», BySol , ByHelp, і дадатак Digital Solidarity – вы можаце выбраць тую пляцоўку і ініцыятыву, якая вам бліжэй. Галоўнае – не спыняйцеся і рабіце гэта рэгулярна».

Back to top button