Віктару Бабарыку прысудзілі 14 гадоў зняволення

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прысудзіў палітыку і былому кіраўніку «Белгазпрамбанка» Віктару Бабарыку 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паколькі рашэнне вынесена судом найвышэйшай інстанцыі, Бабарыка не можа абскардзіць яго ў парадку апеляцыі. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з палітычнага зняволенага 46 млн. рублёў «у лік пакрыцця нанесенай шкоды».

Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Паводле Бабарыкі, падчас яго кіравання «Белгазпрамбанкам» «не было дапушчана ніводнага не тое што супрацьзаконнага дзеяння альбо прымусу, але нават ніякага намянення на магчымасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў».

Back to top button