Шэсць новых палітвязняў у Беларусі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра шэсць новых палітвязняў у Беларусі і тлумачыць, чаму лічыць заведзеныя на іх справы палітычна матываванымі.

Беларускі рэжым працягваюць выкарыстоўваць крымінальную адказнасць у якасці сродку падаўлення грамадзянскай і палітычнай актыўнасці, а таксама антываенных выступаў. Крымінальнае заканадаўства стала нашмат больш жорсткім і дапоўнілася новымі складнікамі, якія выкарыстоўваюцца выключна для палітычных рэпрэсій. МУС і КДБ прызнаюць экстрэмістамі групы людзей, палітычных і грамадзянскіх актывістаў, якія імкнуцца да пераменаў у палітыцы і крытыкуюць дзеянні беларускага рэжыму.

Юлія Юргілевіч і Дар’я Лосік абвінавачваюцца ў экстрэмісцкай дзейнасці. Валянцін Самасюк арыштаваны за адпраўку фатаграфій чыгуначнай тэхнікі ў тэлеграм-чат, прызнаны экстрэмісцкім. Яўген Карпаў, Максім Стасюк і Аляксандр Айнутдзінаў асуджаныя за спробу далучыцца да Украінскай арміі і прымаць удзел у ваенных дзеяннях на баку Украіны.

Back to top button