Акцыі на мяжы з Беларуссю пашыраюцца

Беларуская дыяспара пашырае акцыі на мяжы. У Польшчы пікетаванне праводзіцца каля двух памежных пунктаў – у Баброўніках і Кузніцы. Лозунгі ініцыятывы: «Еўропа, час дзейнічаць!», «Беларусам патрэбныя эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму!»

Беларусы ва Украіне таксама абвясцілі пра акцыю ля мяжы з Беларуссю 11–13 чэрвеня: яны плануюць перакрываць дарогі для грузавога транспарту.

Back to top button