За Пратасевічам у Грэцыі сачылі спецслужбы

Прадстаўнікі грэчаскай выведкі паведамілі мясцовым СМІ, што мінімум тры невядомыя чалавекі сачылі за Пратасевічам ў Афінах з моманту яго прыбыцця на эканамічную канферэнцыю 9 траўня. Пасля канферэнцыі, 16 траўня, Пратасевіч выправіўся ў адпачынак на Крыт са сваёй сяброўкай, дзе яны таксама знаходзіліся пад наглядам, верагодна, агентаў беларускіх ці расейскіх спецслужбаў.

Па словах прадстаўніка МУС Грэцыі, у выніку аналізу запісаў камер відэаназірання «з гатэляў, з Крыта і з аэрапорта», стала ясна, што за імі сачылі работнікі спецслужбаў з расійскімі пашпартамі. «Мы лічым, што гэтыя людзі дзейнічалі ад імя Беларусі і дапамаглі высветліць, што Пратасевіч знаходзіўся на борце самалёта, калі ён пралятаў над Беларуссю», – дадаў ён.

Грэчаскія спецслужбы абураныя, яны лічаць гэтую аперацыю парушэннем неафіцыйных правілаў. МУС краіны праводзіць уласнае расследаванне, якое можа стаць часткай агульнага еўрапейскага адказу на пасадку самалёта Ryanair.

Back to top button