Еўрасаюз, ЗША, Вялікабрытанія і Канада ўвялі санкцыі супраць рэжыму Беларусі

Еўрасаюз, ЗША, Вялікабрытанія і Канада ўзгоднена ўвялі санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Пяты пакет санкцый Еўрасаюза, які ўключае 17 фізічных і 11 юрыдычных асоб, апублікавалі у афіцыйным бюлетэні ЕС. Белсат прыводзіць спісы асоб і прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі ЕС. Апроч іншых, у санкцыйны спіс трапілі Belavia, турфірмы «Цэнтркурорт», «Аскартур», гасцініцы «Мінск» і «Планета», «Беларусьнафта», «ГроднаАзот», «Гродна Хімвалакно», «Белшына». Фізічных і юрыдычных асоб абвінавачваюць у датычнасці да міграцыйнага крызісу і ціску на Еўрасаюз.

ЗША уключылі у санкцыйны спіс 20 фізічных асоб, 12 арганізацый і 3 паветраныя судны Беларусі. Канада ўвяла санкцыі супраць 24 чалавек і 7 кампаній Беларусі. Вялікабрытанія унесла у свой пяты санкцыйны спіс «Беларуськалій» і 8 чалавек.

Back to top button