Плакат з партрэтамі беларускіх палітвязняў вырас да 15 кв. метраў
Беларусы Германіі сабралі ў адным плакаце партрэты палітвязняў у Беларусі. Гэтыя людзі трапілі пад палітычна матываваны крымінальны пераслед у сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.
Калі плакат пачалі ствараць у лютым 2021 года, на ім было каля 100 фатаздымкаў. Сённяшняя версія плаката, памерам больш за 15 квадратных метраў, акрамя фотаздымкаў, імёнаў і турэмных тэрмінаў змяшчае QR-коды з інфармацыяй пра кожнага палітвязня і іх адрасамі для тых, хто хоча падтрымаць іх лістамі і паштоўкамі.
За 9 месяцаў свайго існавання плакат пабываў на шматлікіх мітынгах і мерапрыемствах у розных гарадах Германіі, Люксембургу і нават перад Міжнародным Трыбуналам у горадзе Гаазе.