Марыю Калеснікаву ўзнагародзілі Штутгарцкай прэміяй міру

Нямецкая Грамадзянская ініцыятыва «AnStifter» узнагародзіла адну з ключавых фігур пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі апазіцыйнага палітыка Марыю Калеснікаву Штутгарцкай прэміяй міру 2021 года.

У абгрунтаванні рашэння гаворыцца, што Калеснікава ўзнагароджваецца за адважную барацьбу з аўтакратычным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і за праваабарончую дзейнасць.

Марыя Калеснікава 12 гадоў жыла ў Штутгарце, у 2020 годзе вярнулася ў Беларусь, дзе стала каардынатаркай штаба апазыцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. У верасні 2020 года яе арыштавалі. У траўні 2021 года Калеснікавай былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкулах пра заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі, пра змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, а таксама пра стварэнне экстрэмісцкага фарміравання. Паводле інфармацыі штаба Бабарыкі, ёй можа пагражаць да 12 гадоў турмы.

Back to top button