Спартыўны партал Tribuna прызнаны экстрэмісцкім, доступ да сайта ex-press.by закрыты

Такое рашэнне абвясціў суд аднаго з раёнаў Віцебску па матэрыялах абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. Акрамя асноўнага інтэрнэт-рэсурсу, у спіс забароненых трапілі Telegram-канал «Тribunа.cоm Беларусь», аднайменны чат і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Twitter, «УКантакце», а таксама мабільныя праграмы для смартфонаў.

Паводле звестак МУС, адміністратары гэтых інтэрнэт-ресурсаў «размяшчалі матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці». Паводле заканадаўства, цяпер за публікацыю і рэпост інфармацыі з названых крыніц людзей будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.

Ад 3 чэрвеня ў СІЗА знаходзіцца журналіст «Трыбуны», блогер і футбаліст клуба «Крумкачы» Аляксандр Івулін. Спачатку яго арыштавалі на 30 сутак за сцяг на акне кватэры. Потым журналіста абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Нібыта дзесьці знайшлі фота Івуліна на праезджай частцы падчас маршу, на падставе гэтага зараз яму інкрымінуюць «перакрыццё руху». Журналіста прызналі палітвязнем.

Апроч гэтага Міністэрства інфармацыі сёння заблакавала рэгіянальны сайт ex-press.by. Ён публікаваў навіны з беларускіх гарадоў Жодзіна і Барысава.

Back to top button