2021-06-03

Жабінка – горад-спадарожнік Брэста, 13 тысяч жыхароў. Мала хто чакаў, што жыхары гэтага спакойнага гарадка падтрымаюць пратэст. А яны пратэстуюць са жніўня 2020 года і не скарыліся да сённяшняга дня.

Ураджэнец Жабінкі Генадзь Шутаў быў застрэлены сілавікамі з табельнай зброі падчас мірных пратэстаў.

Не так даўно актывісты выкінулі ў сметніцу партрэты Лукашэнкі, некаторыя з іх былі выпацканыя фекаліямі. Пасля гэтага ў Жабінцы разгарнулася сапраўдная спецаперацыя, з арыштамі і ператрусамі. Па горадзе пастаянна курсіруюць міліцэйскія машыны. Пры гэтым улады робяць усё, каб людзі не маглі збірацца і аб’ядноўвацца: прыбраныя лаўкі з галоўнай плошчы, па ўсім горадзе прыбралі тумбы для аб’яваў, бо там пастаянна размяшчалі пратэстныя ўлёткі.

«Сёння Жабінка нагадвае акупаваны горад», – кажуць жыхары мястэчка, але ганарацца сабой і не здаюцца.