Siemens Energy працягвае супрацоўніцтва з беларускімі дзяржпартнёрамі

Нямецкая кампанія Siemens Energy працягвае выконваць кантракт на пастаўку 16 газавых турбін у Беларусь са свайго шведскага прадпрыемства, нягледзячы на тое, што ўсе крэдыторы выйшлі з фінансавання праекта. Не выключана, што Siemens Energy фактычна сама крэдытуе цяпер беларускую дзяржаву ў надзеі, што рана ці позна яна разлічыцца. Газавыя турбіны Siemens патрэбныя ў тым ліку для мадэрнізацыі электрасетак пад БелАЭС.

Back to top button