ЕС зацвердзіў чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі

Санкцыі закрануць 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб Беларусі. Рашэнне аб увядзенні чацвёртага пакета санкцый ЕС тлумачыць «эскалацыяй сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, ціску на грамадзкасць, апазіцыю і журналістаў».

Абмежавальныя меры ЕС у дачыненні да Беларусі цяпер распаўсюджваюцца агулам на 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб. Іх актывы будуць замарожаны, а грамадзянам і кампаніям Еўрасаюза забараняецца прадастаўляць ім сродкі. Фізасобам таксама забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.

Мэта гэтых санкцый – аказаць ціск на палітычнае кіраўніцтва Беларусі з мэтай пачаць нацыянальны дыялог з больш шырокім грамадствам і пазбегнуць узмацнення рэпрэсій.

Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль напісаў у сваім Твітары: «Наша пасланне рэжыму нельга зразумець няправільна: вызваліце ўсіх палітвязьняў, спыніце рэпрэсіі, пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялог».

Back to top button