Спявачку затрымалі пасля выканання ўкраінскай песні

Увечары 3 жніўня на тэрасе мінскага бара прайшоў вулічны канцэрт мінскай спявачкі Мерыем Герасіменкам. Сярод песень, якія выканала спявачка, быў і трэк «Обіймі» ўкраінскага гурта «Океан Ельзи». У сацыяльных сетках пашыралася відэа выступу, якое рэзка раскрытыкавалі праўладныя прапагандысты.

На наступны дзень 28-гадовая мінчанка перастала адказваць на званкі. Пазней стала вядома, што Герасіменку затрымалі, як і ўладальніка бара. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», выканаўцу дапыталі і адпусцілі дадому да суду, які прызначаны на панядзелак, 8 жніўня.

Прапагандысцкія Тэлеграм-каналы напісалі, што частку свайго прыбытку дзяўчына накіроўвала на патрэбы ўкраінскай арміі. У тым ліку, яна нібыта ўдзельнічала ў кампаніі па зборы сродкаў на беспілотнік «Байрактар» для Украіны.

Back to top button