Беларуская федэрацыя шахмат не дапусьціла гросмайстра Кавалёва да ўдзелу ў Кубку свету

Гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў не змог паехаць на Кубак свету па шахматах, нягледзячы на тое, што з’яўляецца лідэрам зборнай і займае ў ёй першае месца. Перад стартам Кубка свету Беларуская федэрацыя шахмат праігнаравала яго заяву з просьбай выдзеліць месца для ўдзелу ў гэтым турніры. Прычына простая: у мінулым годзе Кавалёў падпісаў ліст спартсменаў з патрабаваннямі спыніць гвалт.

Цяпер замест Уладзіслава на Кубак едзе цалкам лаяльны лукашэнкаўцам Кірыл Ступак, хоць ён толькі 10-ы ў рэйтынгу.

Back to top button