Ізраільскі прэзідэнт павіншаваў Лукашэнку

Ізраільскі прэзідэнт Рэўвен Рывлін накіраваў Лукашэнку віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці, які афіцыйна адзначаецца ў Беларусі. Нароўні з ізраільскім прэзідэнтам свае віншаванні накіравалі ў асноўным лідэры аўтарытарных дзяржаў – Расіі, Кітая, Турцыі, Туркменістана, Сірыі.

Ізраільская газета Haaretz мяркуе, што ўлады краіны турбуюцца пра «дабрабыт» габрэйскай абшчыны ў Беларусі, таму лічаць за лепшае «не супрацьстаяць» адміністрацыі Лукашэнкі.

Прадстаўнік Рэўвена Рыўліна сказаў журналістам, што віншавальны ліст быў адпраўлены «ў адпаведнасці са звычайнай практыкай Міністэрства замежных спраў у нацыянальныя дні краін, з якімі Ізраіль падтрымлівае дыпламатычныя стасункі». У сувязі з гэтым ізраільская супольнасць выхадцаў з Беларусі RAZAM адправіла прэзідэнту краіны зварот, у якім выказала расчараванне з нагоды таго, што ён павіншаваў Лукашэнку з 3 ліпеня.

Back to top button