Дэпутату Андрэю Савіных адмовілі ў шэнгенскай візе

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Андрэй Савіных збіраўся ехаць у Вену ў якасці старшыні беларускай дэлегацыі на Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Там ён планаваў «прадставіць пазіцыю Беларусі па актуальных пытаннях парадку дня» на сесіі гэтай арганізацыі. Аднак яму адмовілі ў выдачы візы.

Савіных мяркуе, што прычына такога рашэння ў тэмах, якія ён планаваў падымаць на сваім выступе: яно ўключала пытанні пра «вулічную дэмакратыю», «аперацыю па захопе ўлады праз сцэнар каляровай рэвалюцыі» і «неарганізаваны натоўп, якому даецца права гаварыць ад імя народу».

Back to top button