Палітвязень Дзядок распавёў пра пагрозы і катаванні

На другім пасяджэнні суда блогер і актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок распавёў пра сваё затрыманне: 11 лістапада сямёра супрацоўнікаў ГУБАЗіК уварваліся ў кватэру праз дзверы і акно. Адразу пачалі збіваць, надзелі кайданкі, душылі падушкай, патрабавалі пароль ад тэхнікі. Пагражалі адвезці ў лес, раздзець. Адзін з сілавікоў сказаў: „Ты ж разумееш, што з СІЗА не выйдзеш?“. Каб прымусіць яго запісаць відэа з прызнаннем, завялі ў камору і распылілі пярцовы газ.

Адвакат распавёў, што ў аддзеле ГУБАЗіК Дзядку сілком засоўвалі ў рот бутэлькі з гаручай сумессю, якія нібыта ў яго знайшлі, і прыкладвалі іх да рук. Яго таксама прымусілі падпісаць дакументы, зместу якіх ён не бачыў.

Back to top button