Камісіі для рэферэндуму сфармаваны без апазіцыйных кандыдатаў

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі завяршыла фармаванне ўчастковых камісій па правядзенні канстытуцыйнага рэферэндуму. Сярод іх чальцоў няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі.

Як паведамляе «Вясна», больш за 98% кандыдатаў, вылучаных праўладнымі палітычнымі партыямі, аб’яднаннямі і прафсаюзамі, былі ўключаны ў склад участковых камісій (больш за 30 тыс. чалавек). У той жа час ніводны з 42 прадстаўнікоў, вылучаных апазіцыйнымі партыямі і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, не патрапіў у склад камісій.

Створаныя ўладамі варункі ўсеагульнага страху і рэпрэсій, а таксама татальны кантроль за працэсам фармавання ўчастковых выбарчых камісій прывялі да таго, што ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі апазіцыя ўвогуле не прадстаўлена ў выбарчых камісіях.

Нагадаем, што раней беларускія ўлады адмовіліся ад стварэння ўчастковых камісій за межамі Беларусі, што фактычна пазбавіла вялізную колькасць беларусаў магчымасці рэалізаваць сваё выбарчае права на гэтым «рэферэндуме».

Back to top button