Валанцёрам, якія дапамагалі палітвязням прадуктамі, пагражае турма

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць актыўных прадстаўнікоў грамадскага сектара.

9 ліпеня 2021 года былі затрыманыя валанцёры фонду «Краіна для жыцця» – Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Марына Дуброўская, Таццяна Астроўская. Ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі па арт. 361 ч. 2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Валанцёры не рабілі нічога супрацьзаконнага, яны ўсяго толькі прымалі прадукты ад неабыякавых беларусаў і фармавалі перадачы для палітвязняў, ніякіх грашовых сродкаў не збіралі. Толькі за мінулы месяц валанцёры фонду перадалі 2,8 тоны прадуктаў для 113 палітвязняў.

Святлана Ціханоўская падтрымала валанцёраў «Краіны для жыцця» і актывістаў, якія сутыкаюцца з рэпрэсіямі. Яе муж палітвязень Сяргей Ціханоўскі ініцыяваў адкрыццё Фонду «Краіна для жыцця» для падтрымкі валанцёрскага руху і актывістаў усіх штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў перадвыбарчай кампаніі 2020-га года.

Back to top button