У чэрвені ў Беларусі былі затрыманыя 246 чалавек

Паводле звестак праваабарончага цэнтру „Вясна“, цягам чэрвеня ў Беларусі працягваліся затрыманні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, а таксама адвольныя затрыманні грамадзянаў за выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі, у тым ліку ў прыватным жыллі. Усяго за чэрвень маюцца звесткі пра затрыманне 246 чалавек і вынясенне не менш за 94 адміністрацыйных арыштаў агульнай працягласцю ў 1477 сутак.

На працягу месяца судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да не менш як 125 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах. Маніторынг судовых працэсаў, які праводзіцца валанцёрамі і юрыстамі ПЦ „Вясна“, засведчыў шматлікія парушэнні прынцыпаў справядлівага судовага разбору. Асаблівую занепакоенасць выклікаюць шматлікія факты жорсткага абыходжання і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання ў ЦІП і ІЧУ. Яны расцэньваюцца экспертамі-праваабаронцамі як катаванні.

Back to top button